Жыхары і госці арт-вёскі

Некалькі гадоў назад беларускія культурныя і грамадскія актывісты сталі набываць у Каптарунах закінутыя вясковыя дамы з мэтаю заснавання шчыльнай мастацкай супольнасці, а таксама для захавання ўнікальнай спадчыны Лынтупскага края.

Арт-вёска славіцца сваімі гасцямі, сярод якіх філосафы і пісьменнікі_цы, блогеры_кі і дызайнеры_кі, рэжысёры, мастакі_чкі, музыкі — свет найноўшай беларускай культуры і мыслення.