Пра нас

Арт-вёска Каптаруны — гэта мультыкультурнае месца для фестываляў, мастацкіх рэзідэнцый і адукацыйных праграм.

Каптаруны знаходзяцца на скрыжаванні чатырох культур: беларускай, літоўскай, польскай і габрэйскай, а геаграфічна — на самай беларуска-літоўскай мяжы (200 км ад Мінску, 50 — ад Вільні, і 9 км — ад гарадка Лынтупы), а таксама на мяжы трох беларускіх абласцей. З культурнага гледзішча гэта адметны регіён з багатай культурнай, гістарычнай і рэлігійнай спадчынай. У ваколіцах — шмат помнікаў паганскай культуры (капішчы), памятак пра паўстанне 1861 года. Дзеянні навэлы Праспэра Мэрымэ «Локіс» (мядзьведзь-пярэварацень) адбываліся менавіта тут.

Снимок экрана 2016-06-14 в 22.31.01

Некалькі гадоў назад беларускія культурныя і грамадскія актывісты сталі набываць закінутыя вясковыя дамы з прылеглымі участкамі з мэтаю пабудаваць тут мастацкую супольнасць. 22 жніўня 2015 года на базе арт-хаўза «pARTisan» адбыўся першы нефармальны арт-фестываль «Саламяны вырай», з якога пачалося афіцыйнае жыццё арт-вёскі.

Мяжа можа быць тым, што нас аб’ядноўвае. Мы розныя, і няхай гэта будзе нагодаю для таго, каб сабрацца разам.

Такім чынам:

  • мост культур
  • адметнае месца
  • супольнасць людзей
  • месца для вольнага мыслення

Запрашаем у Каптаруны!

Нашыя кантакты: arturklinau@gmail.com, offa.chel@gmail.com

ПРА НАШ САЙТ

1. Лагатып

У назву вёскі ўплятаецца слова Руны (КаптаРУНЫ). Сімвал нашай вёскі – саламяная брама. Спрабуем спалучыць гэтыя рэчы ў нашым лагатыпе > адлюстроўваем саламяную браму > стылізуем пад арнамент > выкарыстоўваем цёмны колер і тонкія лініі, каб асацыяваць з рунічным пісьмом.

logo-history

2. Колеры

На нашым сайце акрамя чорнага выкарыстоўваем трэндавае спалучэнне двух адценняў – Rose Quartz і Serenity. «Гэтыя колеры пераносяць нас у шчаслівае сонечнае месца, дзе мы можам свабодна і дасціпна выказваць рэальных сябе», – такімі словамі характарызуе дадзенае спалучэне кампанія Pantone, распрацоўшчык аднайменнай сістэмы падбору колеру, і такое апісанне магічна нагадвае і пераносіць у Саламяны Вырай.

PANTONE-Color-of-the-Year-2016-v2-3840x2160

3. Responsive-дызайн – адаптуем наш сайт з павагай да ўсіх

Людзі карыстаюцца мноствам прылад, у тым ліку, і для таго, каб выходзіць у Інтэрнэт. Усе гэтыя прылады адрозніваюцца памерам экрана, дазволам і, адпаведна, тым, як можа адлюстроўвацца на іх вэб-сайт. Таму важна, каб наш сайт добра выглядаў і правільна адлюстроўваўся ў любога з карыстальнікаў, незалежна ад таго, якую прыладу ён выкарыстоўвае.

responsive

4. Як выглядае наш сайт вачамі праграміста

css3