Асобы | 25.05.2016

Міхась Мішук

misha

Мастак. Адзін з актыўных удзельнікаў штодзённага жыцця арт-вёскі.

Нарадзіўся ў Мар’іна Горка. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка ў 2008 годзе, а у 2014 атрымаў дыплом Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. З 2010 займаецца стрыт-арт постэрам на мінскіх вуліцах. Удзельнік выстаў у Галерэі «Ў» («Мара марака», «Дыплом», «Структурызацыя», «Клара&Роза») і аўтар праекта «Міф аб мінчуках і продкаў іх няміжцах» да Ночы Музеяў у 2015 годзе.