Асобы | 04.06.2016

Міхаіл Гулін

7

Мастак, куратар. Удзельнік першага каптарунскага фестывалю/пленэру «Саламяны вырай» (2015). Аўтар каптарунскага арт-аб’екта «Пажарнае выйсце» (сумесна з Антанінай Слабодчыкавай).

Нарадзіўся ў Гомеле. Жыве і працуе ў Мінску. Навучаўся ў Гомельскім філіяле Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працы выстаўляліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Літве, Кітае. Куратар праектаў «Дварцовы комплекс» (Гомель, 2012), «Прастора дыфузіі» (Калінінград, Расія 2015).