Навіны | 08.06.2016

Краудфандынг для арт-фэсту «Хранатопь. Абнуленне»!

7 ліпеня пачаўся збор сродкаў для правядзення арт-фэсту «Хранатопь. Абнуленне», запланаванага на 2-3 ліпеня 2016 у межах летняй кінашколы Андрэя Палупанава і Андрэя Кудзіненкі «Кинолаг-Хронотопь», якая адбудзецца адразу пасля фестывалю і збярэ моладзь, гатовую на працягу чатырох дзён прайсці экстрэмальны шлях ад нараджэння ідэі да гатовага фільма.

Месца правядзення: арт-вёска Каптаруны!

Місія арт-фестывалю «Хранатопь. Абнуленне» — падтрымка і прамоўшэн незалежнага беларускага кіно, такім чынам, падтрымліваючы фэст, вы робіце ўзнёсак у развіццё беларускага кінематографа.

Гасцей чакае інтэнсіўная адукацыйна-забаўляльная праграма: папулярныя лекцыі і майстар-класы аб сучасным кіно і мастацтве, перформансы, сінефільскія батлы, дыскатэка, купанне ў лядніковым возеры. Праект гатовыя падтрымаць беларускія музыканты і мастакі Філ Чмыр (Drum Ecstasy), Канстанцін Мужаў, Ілля Сін, Павел Вайніцкі, Сяргей Пукст, Алексей Варсоба ( «PortrMonе» і «AGATA»), Максім Жбанкоў, Яўген Рагозін і іншыя. Падрабязная праграма ТУТ.

Краудфандынгавая пляцоўка «Вулей» — гэта інтэрнэт-платформа для калектыўнага фінансавання ініцыятыў і праектаў. Любы ахвочы можа размясціць заяўку на сайце «Вулля» з указаннем сумы, неабходнай для рэалізацыі праекта, і тэрміну збору сродкаў. Калі праект не збірае патрэбную суму ва ўстаноўлены тэрмін, грошы ў поўным аб’ёме вяртаюцца спонсарам.

Місія арт-фестывалю «Хранатопь. Абнуленне» — падтрымка і прамоўшэн незалежнага беларускага кіно, такім чынам, падтрымліваючы фэст, вы робіце ўзнёсак у развіццё беларускага кінематографа. Тэрмін збору сродкаў на арт-фэст «Хранатопь. Абнуленне» да 30 чэрвеня.

Андрэй Кудзіненка, кінарэжысёр, аўтар першага незалежнага беларускага фільма «Акупацыя. Містэрыі», які атрымаў мноства міжнародных узнагарод. Рэжысёр фільмаў «Розыгрыш» і «Масакра». Ініцыятар і куратар праекта «Хранатоп», прэзентаванага на леташнім фестывалі «Лістапад» у Мінску, у рамках якога ў фармаце «кінатвіта» маладыя рэжысёры здымаюць міфалогію сучаснага грамадства.

Беларускае кіно — ёсць! Падтрымаем праект на ulej.by!