I Міжнародны літаратурны фестываль «Каптаруны»

20-21 жніўня ў арт-вёсцы Каптаруны адбыўся І Міжнародны літаратурны open-air фестываль «Каптаруны». Тэма фестывалю гэтага года — літаратура як прастора для дыялога.

Госці фестывалю: Дмытро Білы, Аляксандр Ірванец, Аляўціна Кахідзэ, Аляксей Чупа, Любоў Якімчук (Украіна), Інго Пэтц (Германія), Кірыл Азімка, Валянцін Акудовіч, Наталка Бабіна, Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Вольга Гапеева, Алесь Гарбуль, Ірына Герасімовіч, Павал Касцюкевіч, Артур Клінаў, Віктар Місюк, Вольга Шпарага, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева (Беларусь).

Фатаграфіі: Марты Клінавай, Вольгі Шпарагі.