Навіны | 12.01.2017

Эка-пленэр: ствараем інфраструктуру

У ліпені-верасні 2016 сумесна з ГА «ЭКАДОМ» адбыўся эка-пленэр па развіццю інфраструктуры арт-вёскі, вынікам якога сталі экалагічна чыстыя «сухія туалеты». 

У пленэры прынялі ўдзел: Алена Атрашкевіч і Павал Вайніцкі, Андрэй Вераб’ёў, Артур Клінаў і Міхась Мішук.

Сухі туалет — гэта агульная назва для розных тыпаў прыбіральняў, у якіх не выкарыстоўваецца вада. Гэтае паняцце аб’ядноўвае некалькі вялікіх груп туалетаў: прыбіральні з раздзельным зборам мачы і фекаліяў і змешаныя і інш. Усе сухія прыбіральні маюць вентыляцыю і сістэму ўтылізацыі мачы. Існуюць мадэлі сухіх туалетаў для выкарыстання як на вуліцы, так і ў памяшканні. Сухія прыбіральні асаблівай канструкцыі выкарыстоўваецца нават на борце касмічных караблёў і станцый. Падрабязная інструкцыя канструкцыі сухога туалета, а таксама навошта ўсё гэта патрэбна чытайце ў нашых партнёрах:

Прыбіральні, якія з’явіліся ў Каптарунах:

Скандынаўская прыбіральня, аўтар Міхась Мішук

DvYZPZPbTqk

Прыбіральня «Самурай», аўтар Артур Клінаў

k1Hwjq3E1cs

Прыбіральня «Амерыка», аўтар Міхась Мішук

amerika

Прыбіральня «Калона Траяна», аўтары Алена Атрашкевіч і Павал Вайніцкі

FXT5Y46MOuc
Больш фота ТУТ