Асобы | 14.07.2016

Артур Клінаў

83580035

Заснавальнік арт-вёскі «Каптаруны», галоўны рэдактар праекта «pARTisan».

Архітэктар, мастак, літаратар, куратар. Нарадзіўся ў Мінску. Аўтар канцэптуальнага праекту «Горад Сонца», які складаецца з візуальнай паэмы «Горад СОНца» і «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца» (перакладзеная на нямецкую, французскую, расейскую, венгерскую, польскую, шведскую мовы). У 2010 годзе Клінаў прэзентаваў сваю наступную кнігу — раман «Шалом», у 2013 — «Шклатара» (лаўрэат Прэміі Ежы Гедройца 2013). Выступіў галоўным мастаком у фільме Андрэя Кудзіненкі «Масакра» (2010), «Hard Reboot» (2013).