Арт-пленэр «Саламяны вырай-2»

23-26 чэрвеня 2017 у аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбыўся пленэр з удзелам — Артура Клінава, Вольгі Сазыкінай, Ігара Саўчанкі, Сяргея Кажамякіна, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Ждановіча, Вольгі Прусак.

25 чэрвеня Вольга Сазыкіна правяла майстар-клас па акварэлі «Метад алгарытму» з мясцовымі жыхарамі. Вынікам пленэра стане выстава, якая адбудзецца ў Лынтупах у межах Месяца фатаграфіі ў верасні.

Фатаграфіі: Сяргея Кажамякіна, Сяргея Ждановіча і Аляксея Панды.

Арганізатары пленэра: аграсядзіба «Арт-вёска Каптаруны» і Пастаўскае аб’яднанне «Экаагратур».