Арт-фэст і кінашкола «ХранатопЬ»

З 1 па 8 ліпеня 2016 года ў арт-вёсцы Каптаруны адбыліся арт-фэст і кінашкола «ХранатопЬ» пад куратарствам Андрэя Кудзіненкі і Андрэя Палупанава. 

У арт-фэсце спікерамі выступілі Гатіс Упмаліс, Наталля Навоенка-Рута, Яўген Рагозін, Таня Арцімовіч, Ганна Палупанава, Філіп Чмыр, Міхаіл Бродскі, Андрэй Курэйчык. Былі паказаныя перформансы ад Іллі Сіна, Паўла Вайніцкага, Канстанціна Мужава, а таксама адбыліся музычныя сэты ад Аляксея Варсобы і NAKA Piano.