Адкрыццё арт-хаўза «pARTisan»

22 жніўня 2015 года ў арт-вёсцы Каптаруны адбыўся пілотны запуск фестывалю «Саламяны вырай» у межах праекта арт-хаўз «pARTisan» (куратары Артур Клінаў, Таня Арцімовіч).

Першымі гасцямі фэсту сталі мастакі Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, скульптар Андрэй Вераб’ёў, аўдыямастак Антон Сарокін, а таксама Аляксей Барысёнак, Ігар Барысёнак, Маруся Гуліна, Інга Ліндарэнка і Кірыл Калбаснікаў. Вынікі некалькідзённага пленэру — аб’ект Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай «Пажарнае выйсце», аўдыякампазіцыя Антона Сарокіна «55.110688 / 26.262903». Кульмінацыяй і сімвалам фэсту ўзнялася саламяная брама Артура Клінава ў суаўтарстве з Андрэем Вераб’ёвым, усталяваная ў Беларусі ўпершыню.